Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Менску адмовіла Някляеву і параіла скардзіцца гарадзкому пракурору


Зьбіты Някляеў, 19 сьнежня 2010 г

Зьбіты Някляеў, 19 сьнежня 2010 г

10 жніўня Ўладзімер Някляеў атрымаў зь менскай гарадзкой пракуратуры афіцыйнае паведамленьне, што яму адмоўлена ў завядзеньні крымінальнай справы па факце бандыцкага нападу на яго ў дзень выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

У дакумэнце за подпісам пракурора, юрыста 1 кляса Ермакова датай "прычыненьня цялесных пашкоджаньняў нявызначанымі асобамі" пазначана 19 сьнежня 2011 году.

Але яшчэ больш красамоўным выглядае тлумачэньне, што са скаргай на рашэньне, прынятае пракуратурай Менску, Някляеў мае права зьвярнуцца да пракурора горада Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG