Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: кіроўца ня цягне на арганізатара акцый пратэсту


Сёньня Мазырскі раённы суд так і ня вынес рашэньня ў дачыненьні да кіроўцы мясцовага машынабудаўнічага заводу Міхася Караткевіча, абвінавачанага міліцыяй у арганізацыі ў горадзе маўклівых акцый пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Як паведаміў сам спадар Караткевіч, пасьля выступу адваката Пятра Мелькава судзьдзя Аляксей Бялоцкі, які разглядае адміністрацыйную справу, вымушаны быў перанесьці паседжаньне на 16 жніўня.

Адвакат пералічыў шмат недарэчнасьцяў у абвінавачаньні, выстаўленым "інтэрнэт-рэвалюцыянэру". Найперш — тую, што запіс на сваёй старонцы "ВКонтакте" пра сустрэчы па серадах а 19-й гадзіне на плошчы Леніна Міхась зрабіў у ліпені, а масавыя акцыі ў горадзе ладзіліся ад 8 чэрвеня.

Апрача таго, сьведка ў судзе й аўтар адміністрацыйнага пратаколу падпалкоўнік міліцыі Сяргей Кадол заяўляў у судзе, што ніякіх масавых акцый у горадзе міліцыя не зафіксавала, пратаколаў на "маўчуноў" і тых, хто пляскаў у далоні, не складала. Адсюль і пытаньні: дык як мог арганізаваць Міхась тое, чаго не было? І што гэта за арганізатар, які запісам "ВКонтакте" заклікаў на плошчу мінакоў празь месяц пасьля пачатку падзеяў?

Мазырскі праваабаронца Ўладзімер Целяпун — ён назірае за судом — лічыць, што пасьля выступу адваката судзьдзі сапраўды было складана выносіць нейкі абвінаваўчы вырак. Выглядае, што кіроўца Караткевіч ніяк ня цягне на арганізатара акцый пратэсту ў Мазыры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG