Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлеб, малако і мяса з 11 жніўня падаражэюць на 5%


У Беларусі з 11 жніўня на 5% падвышаюцца гранічныя адпускныя цэны на хлеб, малако і мяса, якія належаць да так званых рэгуляваных групаў тавараў. Аб гэтым паведаміла Міністэрства эканомікі.

Такое рашэньне ўтрымліваецца ў пастанове Мінэканомікі ад 3 жніўня № 125 "Аб унясеньні дадаткаў і зьменаў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2011 году № 65". Гэтая пастанова прадугледжвае падвышэньне гранічных максымальных адпускных цэнаў на рэгуляваныя групы хлеба і батонаў, малака, кефіру, сьмятаны, тварагу, ялавічыну і сьвініну на 5%.

Гэтае рашэньне прынятае паводле прапановы Міністэрства сельскай гаспадаркі ў мэтах кампэнсацыі падаражаньня кошту сельскагаспадарчай сыравіны, адзначылі ў Мінэканомікі.

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG