Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разма: скандал зь перадачай дадзеных Беларусі стане для Шымашуса горкім урокам


Міністэрства юстыцыі Літвы

Міністэрства юстыцыі Літвы

Стараста парлямэнцкай фракцыі Саюзу айчыны — Хрысьціянскіх дэмакратаў Літвы Юргіс Разма заявіў, што скандал, зьвязаны з прадстаўленьнем дадзеных службам Беларусі, стане горкім урокам для міністра юстыцыі Рэмігіюса Шымашуса.

"Я лічу, што для яго, як для маладога палітыка, які хутка заняў такі высокі палітычны пост, гэты выпадак стане вялікім і горкім урокам. Не хацелася б маладому палітыку прапаноўваць самыя катэгарычныя варыянты", — сказаў DELFI кіраўнік фракцыі кансэрватараў пасьля таго, як міністар юстыцыі паведаміў журналістам, што не разглядае магчымасьці падаць у адстаўку з-за "справы Алеся Бяляцкага".

Паводле Размы, усю сытуацыю павінны ацаніць урад, прэзыдэнт краіны, Камітэт сэйму па замежных справах.

"Па-чалавечы, як маладому палітыку, я не хацеў бы прапаноўваць яму самых катэгарычных рашэньняў. Давайце спадзявацца, што гэта стане для яго добрым урокам для палітычнай дзейнасьці ў будучыні. Будзем спадзявацца, што ў будучыні ён зможа больш аб'ектыўна ацаніць узровень адказнасьці нашых дзяржаўных служачых, які праясьніўся ў гэтых падзеях, і больш такіх непаразуменьняў у кіраваным ім міністэрстве ня будзе", — сказаў кансэрватар.

Паводле Размы, міністар павінен "прынцыпова адрэагаваць" і "строга ацаніць" дзеяньні сваіх падначаленых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG