Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку пляскалі ў далоні


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў
Група кіргіскіх праваабаронцаў з руху "7 красавіка" правяла 10 жніўня пікет ля будынку амбасады Беларусі, патрабуючы выдачы былога кіраўніка краіны Курманбека Бакіева, які ўцёк у Беларусь.

Кіргіскія праваабаронцы пачалі сваю акцыю ў Бішкеку, пляскаючы ў далоні. Міліцыя ня ўмешвалася ў тое, што адбываецца, акцыя доўжылася каля гадзіны.

Кіраўнік руху Андуруш Тактанасыраў сказаў "Інтэрфаксу", што сябры арганізацыі "хацелі нагадаць уладам Беларусі, што на падставе Менскай канвэнцыі яны павінны выдаць Кіргізстану былога прэзыдэнта, які на радзіме абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні цяжкіх злачынстваў. Бакіеў павінен адказаць за гібель грамадзян на цэнтральнай плошчы Бішкека 7 красавіка 2010 года ".

Тактанасыраў таксама сказаў, што ўдзельнікі пікету, якія сабраліся каля амбасады Беларусі, выказалі салідарнасьць зь беларускімі апазыцыянэрамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG