Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка
Грамадзкія актывісты Гомеля замовілі ў гарвыканкаме пікеты ў падтрымку старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.

Як паведаміў кіраўнік гарадзкой грамадзкай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Леанід Судаленка, пікеты замоўленыя на 22 жніўня ля ўнівэрмагу "Гомель", Цэнтральнага рынку й гандлёвага цэнтру "Рэчыцкі".

Апрача таго, у горадзе распачата кампанія па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага. Падпісаліся ўжо звыш паўтара дзясятка чалавек. Яны гатовыя ўзяць арыштаванага праваабаронцу, што называецца, на парукі, і даюць органам пракуратуры асабістую гарантыю, што спадар Бяляцкі будзе годна паводзіць сябе на свабодзе.

Праваабарончы цэнтар "Вясна" шмат гадоў бараніў грамадзянаў, чые правы парушала дзяржава, — аплачваў паслугі адвакатаў, выдзяляў сродкі на перадачы палітычным вязьням. Таму гараджане й выступаюць у падтрымку лідэра "Вясны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG