Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна вакол званьня "Герой Украіны"


Помнік Раману Шухевічу ў Белагоршчы

Помнік Раману Шухевічу ў Белагоршчы

Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны пацьвердзіў пастановы судоў ніжэйшай інстанцыі аб неправамернасьці указаў Віктара Юшчанкі аб прысваеньні званьня "Герой Украіны" лідэру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру і галоўнакамандуючаму Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Раману Шухевічу.

Абодва яны кіравалі ўзброенай барацьбой супраць савецкай улады. Экспэрты не выключаюць, што рашэньне ВАСУ было прынятае цяпер для таго, каб адцягнуць увагу ад справы Юліі Цімашэнка.
Руская служба нашага радыё папрасіла пракамэнтаваць гэтае рашэньне Юрыя Шухевіча – сына Рамана Шухевіча.

Унук Сцяпана Бандэры і сын Рамана Шухевіча дамагаюцца перагляду рашэньня аб скасаваньні ўказаў Юшчанкі аб іх сваяках. Змагар за незалежнасьць краіны Юры Шухевіч правёў савецкіх турмах, лягерах і ссылках 40 гадоў. У 1982 годзе, знаходзячыся ў зьняволеньні, ён асьлеп. У 2006 яму было прысвоена званьне "Герой Украіны". Калі ў кастрычніку 2007 года званьне героя было пасьмяротна прысвоена яго бацьку, Юры Шухевіч прыняў гэтую ўзнагароду. Ён перакананы, што цяпер рашэньне Юшчанка перагледжана на патрабаваньне Масквы. У інтэрвію РС Юры Шухевіч распавёў аб тым, што ён думае пра раскол Украіны і справе Юліі Цімашэнкі, і як яго сямья ўкраінскіх нацыяналістаў хавала яўрэйскую дзяўчынку падчас вайны.

- Юрый Рамановіч, якія ў вас ўражаньні ад пасяджэньня суду? Я ведаю, вы вельмі засмучаныя.

- Засмуціла - не тое слова. У рэшце рэшт, героямі людзей робяць не прэзыдэнты, і суд не здольны пазбавіць гэтага званьня. Калі людзі сапраўды прызнаюць Бандэру і Шухевіча героямі, што можа суд, прычым суд заказны? Калі прыйшоў Януковіч, Пуцін зьвяртаўся да яго, і ён сказаў, што навядзе парадак з ўказамі пра Бандэру і Шухевіча. Як бачыце, навялі.

- А чаму Расіі так важны гэтае сымбалічнае пытаньне?

- Калі Украіна прызнае Бандэру, Пятлюру, Шухевіча сваімі героямі, сама гісторыя будзе выглядаць некалькі інакш. Будзе ясна, што гэта народ, які змагаўся за сваю дзяржаўнасьць не год, не два і не дзесяць. Ён паплаціўся многімі мільёнамі загіблых. Гэта не губэрнія, не Маларосія, а ўсё-ткі Украіна - вось гэтага яны не хочуць. Яны не разумеюць, што гэтая пупавіна даўно адрэзаная, яны думаюць, што ўсё застаецца па-старому. І таму візыт Кірыла, таму вайна супраць царкоўнай аўтакефаліі, таму вайна з гісторыяй, таму непрызнаньне Украінскай паўстанцкай арміі і многае іншае.

Цалкам інтэрвію Юрыя Шухевіча радыё Свабода чытайце тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG