Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні створана міжведамасная камісія у сувязі са справай Бяляцкага


На надзвычайным закрытым паседжаньні камітэту замежных спраў з удзелам прадстаўнікоў МЗС і мін'юсту вырашана стварыць адмысловую міжведамасную камісію для вывучэньня акалічнасьцяў перадачы афіцыйнаму Менску інфармацыі пра банкаўскія рахункі беларускіх грамадзянаў.

Паседжаньне цягнулася у два разы даўжэй за меркаваны час, у ім удзельнічалі міністар юстыцыі і намесьнік міністра Томас Вайткявічус, які на мінулым тыдні самы першы даваў тлумачэньні адносна перадачы афіцыйнаму Менску інфармацыі пра банкаўскія рахункі беларускіх грамадзянаў і, як выглядае, не зусім праўдзівыя тлумачэньні.

Камітэт міжнародных спраў парлямэнту прыняў рашэньне аб стварэньні міжведамаснай камісіі, якая дэталёва вывучыць усе акалічнасьці і распрацуе мэханізм, каб пазьбегнуць у будучыні сытуацыі, пры якой перадача прававой інфармацыі ў межах Дамовы аб прававой дапамозе можа быць выкарыстаная ў палітычных мэтах.

Калі дэпутаты парлямэнту выйшлі з паседжаньня, кіраўнік камітэту міжнародных спраў Сойму Літвы Эмануіліс Зінгерыс і міністар юстыцыі сказалі, што дэпутаты вельмі дэталёва ўсё абмеркавалі і прыйшлі да высновы, што такія непаразуменьні і сумныя сытуацыі здараюцца, калі адбываюцца кантакты дзяржаваў на юрыдычнай мове.

Прызнана, што Літва мае праблему, маючы суседа з недэмакратычнай уладай, і што ня быў распрацаваны мэханізм супрацоўніцтва з дыктатарскімі, аўтарытарнымі краінамі ў прававой галіне. Цяпер такі мэханізм будзе распрацоўвацца, але само прававое супрацоўніцтва з Беларусьсю ня будзе спынена. Так, часова прыпынена дзеяньне пагадненьня аб прававой дапамозе, і прававая дапамога Беларусі пакуль ня бузе прадастаўляцца, але гэта толькі часова.

Парлямэнтары таксама сказалі, што Бяляцкі ведаў пра перадачу інфармацыі пра ягоныя рахункі ў Беларусь, ён у гэты час знаходзіўся ў Літве, і маючы такую інфармацыю, прыняў рашэньне вярнуцца ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG