Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў падпісаў паручальніцтва за Алеся Бяляцкага


Больш за 100 подпісаў па Беларусі сабралі праваабаронцы цэнтру прававой дапамогі "Вясна" пад паручальніцтвам за вызваленьне з-пад варты кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня.

"Мы толькі ўчора абвясьцілі збор подпісаў, а сёньня ўжо маем больш за сто. Людзі ідуць самі. Вось нядаўна прыходзіў Уладзімер Някляеў з жонкай, падпісаліся Аляксандар Фядута, Жана Літвіна, Алег Гулак, Гары Паганяйла ды яшчэ шмат вядомых асобаў. Актыўна зьбіраем подпісы ня толькі ў Менску, а па ўсёй Беларусі. Разьлічваем хутка аднесьці ў пракуратуру ня меней за тысячу подпісаў пад паручальніцтвам за Алеся Бяляцкага", — паведаміў Уладзімер Лабковіч зь "Вясны".

Паводле адваката Зьмітра Лаеўскага, які бачыўся зь Бяляцкім 8 жніўня на "Валадарцы", праваабаронца на ўмовы ўтрыманьня ня скардзіўся, сьледчых дзеяньняў зь ягоным удзелам з 5 жніўня не было. 9 жніўня сябры і калегі разьлічваюць перадаць Алесю Бяляцкаму перадачу, якую сабралі днём раней, але з-за перапынку яе 8 жніўня не прынялі.
XS
SM
MD
LG