Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Пікет у падтрымку палітвязьняў забаранілі


Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

Заяву на правядзеньне пікету ў падтрымку палітвязьняў падавалі Сьвятлана Мілінкевіч, рэгіянальная прадстаўніца руху "За свабоду", і Вадзім Саранчукоў, старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.

Адмову падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Сіўцоў. У ёй гаворыцца, што заяўнікі ня могуць гарантаваць бясьпечныя ўмовы правядзеньня пікету, а таксама мэдычнага абслугоўваньня і прыборкі тэрыторыі.

Гарадзенскія праваабаронцы зьвяртаюць увагу на той факт, што за апошнія 10 гадоў у Горадні прадстаўнікам апазыцыйных партый і арганізацый не дазволілі правесьці аніводнага пікету.
XS
SM
MD
LG