Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрынь: рэха "Дажынак" праз 2 гады


Шыльда на адным з будынкаў у цэнтры гораду. За два гады яна, як і сам будынак, патрэскалася

Шыльда на адным з будынкаў у цэнтры гораду. За два гады яна, як і сам будынак, патрэскалася

У 2009 годзе ў Кобрыні прайшлі "Дажынкі". На добраўпарадкаваньне гораду тады пайшло болей за 400 мільярдаў рублёў (каля 144 млн даляраў у цэнах 2009-га). Сьляды аўральнага добраўпарадкаваньня Кобрыня бачныя і ў 2011-м.

Паводле афіцыйных паведамленьняў, да "Дажынак" адрамантавалі 190 жылых дамоў, 7 школ, 126 км вуліц, пабудавалі 850-мэтровую набярэжную, лядовы палац, аквапарк, палац культуры, вясьлярны канал, амфітэатар у парку Суворава ды іншыя аб'екты. На рэканструкцыі Кобрыня працавала каля 2 тысяч будаўнікоў з розных рэгіёнаў Беларусi.

Некаторыя фасады так і не давялі да ладу. Прыкладам, гэты — у будынку месьціцца аддзел статыстыкі

Лядовы палац пабудавалі на беразе каналу, зрабілі набярэжную. Вось толькі лавы дагэтуль не паставілі

Альтанка ў парку. За два гады тынк на калёнах пайшоў шчылінамі

Да "Дажынак" дамы ў цэнтры Кобрыня адрамантавалі. Праўда, некаторыя абнавілі цалкам, а некаторыя — часткова. Дарэчы, на пафарбаваным фасадзе занядбанага будынка вісіць аб’ява "Прадаецца"

Некаторыя навабуды пасьля "Дажынак" так і не пачалі працаваць. Як вось гэты, на ўваходзе ў парк імя Суворава

"Дажынкі" ў Кобрыні былі 13-мі па ліку. Сёлетнія, 15-я, заплянаваныя ў Маладэчне, Менская вобласьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG