Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


У Гомелі і Магілёве сонечна, на астатняй тэрыторыі краіны хмарна з праясьненьнямі, кароткачасовыя дажджы, самая нізкая тэмпэратура будзе ў Гародні +23-+25, самая высокая – ў Гомелі - +28-+31 градус. У Менску - +24-+26.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ:


Менск. У Парку высокіх тэхналёгій (вул. Купрэвіча, 1 / 1) адбудзецца ўрачыстае падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж міністэрствам адукацыі Беларусі, адміністрацыяй парку і кампаніяй Intel.
Пачатак у 10.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Сочы (Расея) адбудзецца сустрэча расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева з кіраўніком Азэрбайджану Ільхамам Аліевым. Чакаецца, што таксама ў Сочы прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін правядзе перамовы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль.

Вільня. Камітэт па міжнародных адносінах сэйму Літвы правядзе нараду, якая будзе прысьвечаная скандалу зь перадачай літоўскім Міністэрствам юстыцыі афіцыйнаму Менску зьвестак аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзкіх дзеячаў і палітыкаў

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


48 да н. э -. Адбылася бітва пры Фарсале паміж войскамі Пампея і Цэзара, якая скончылася перамогай апошняга

1798 ― заснаваная Менская дыяцэзія

1945 ― Другая сусьветная вайна: другое ў гісторыі ўжываньне атамнай зброі ― атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША

1974 ― пасьля Ўотэргейцкага скандалу Рычард Ніксан склаў паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША

1965 ― аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур набыў незалежнасьць

1999 ― Уладзімер Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі

У гэты дзень нарадзіліся:


1902 ― Панцеляймон Панамарэнка, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч

1910 ― Ларыса Геніюш, беларуская паэтка

1938 ― Леанід Кучма, другі прэзыдэнт Украіны

1957 ― Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў

У гэты дзень памерлі:


1516 ― Геранімус Босх, мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV―XVI стагодзьдзяў

1856 ― Флярыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік

1870 ― Чарлз Дыкенз, брытанскі пісьменьнік

1943 ― Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня

1976 ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


ААН: Сусьветны Дзень карэнных народаў

МІНУС 365:


Чыя Геніюш?

Цытата на памяць:


Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А безь яе – зусім ня жыць.


Ларыса Геніюш
XS
SM
MD
LG