Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі не задаволеныя расейскай палітыкай найбольш, чым дзе ў СНД


Як ацэньваюць у сьвеце палітыку Расеі? Адказ на гэтае пытаньне паспрабаваў знайсьці сацыялягічны цэнтар Gallup Organisation, правёўшы ў 2010 годзе апытаньне на гэты конт у 104 краінах сьвету. У сярэднім 27% сярод апытаных ухваляюць палітыку Масквы, 31% не ўхваляюць, траціна ня мае меркаваньня.

Значна больш за сярэдні ўзровень станоўчых ацэнак расейскай палітыкі назіраецца ў краінах былога СССР, там яе ўхваляюць у сярэднім 61% апытаных. Сярод 18 краін, дзе палітыку Расеі ўхваляе большасьць, больш за палову – былыя краіны СССР, былыя сацыялістычныя краіны і суседзі Расеі. Зьвяртае на сябе ўвагу, што ў Беларусі ўзровень ўхвалы расейскай палітыкі – найніжэйшы сярод краінаў СНД.

Яшчэ адзін рэгіён станоўчага стаўленьня да расейскай палітыкі – Паўночная Афрыка.

У той жа час расейская палітыка даволі нізка ацэньваецца ў краінах Заходняй Эўропы.

Вы ўхваляеце ці не ўхваляеце расейскую палітыку?

Краіны Ухваляю Не ўхваляю Няма адказу
Таджыкістан 94 2 4
Кіргізстан 84 4 12
Армэнія 75 7 18
Казахстан 73 3 24
Украіна 61 21 19
Малдова 56 14 30
Манголія 56 9 35
Сэрбія 55 23 22
Азэрбайджан 54 19 27

Беларусь

40

28

32

Літва 34 32 35
ЗША 27 52 21
Ізраіль 25 57 19
Нямеччына 18 63 19
Велікабрытанія 18 30 52
Польшча 14 52 34
Францыя 13 51 36
Італія 11 34 55
Грузія 6 76 18
XS
SM
MD
LG