Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое сутак за камэнтары ў інтэрнэце


"Маўклівая рэвалюцыя" ў Гомелі 29 чэрвеня

"Маўклівая рэвалюцыя" ў Гомелі 29 чэрвеня

Чыгуначны суд Гомеля сёньня асудзіў да трох сутак адміністратыўнага арышту 36-гадовага інжынэра Зьмітра Шаўчэнку. Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэт-суполцы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

Зьмітра Шаўчэнку абвінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Зьмітра затрымалі людзі ў цывільным 6 жніўня пад вечар на лецішчы блізу Гомеля, дзе ён знаходзіўся са сваякамі й дзецьмі. Жонка Зьмітра Ала даведалася пра арышт мужа празь некалькі колькі гадзінаў менавіта ад сваякоў.

У Чыгуначным РАУС ёй паведамілі, што мужа вінавацяць у “закліках да непадпарадкаваньня ўладам”. Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэт-суполцы “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

Зь міліцыі Зьмітра Шаўчэнку адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён знаходзіўся ад суботы.
XS
SM
MD
LG