Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец будзе адбываць "хімію" ў Віцебскай вобласьці. Пра гэта яму паведамілі 8 жніўня ў аддзеле выкананьня пакараньняў Перашамайскага РАУС Віцебску.

16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага суду Менску Жана Брысіна асудзіла Паўла Севярынца да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.

У 2005-2007 гадах Павал Севярынец ужо адбываў пакараньне ў Віцебскай вобласьці – у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну.

"Першая "хімія" была выпрабаваньнем, якое мне шмат дало ў духоўным і палітычным пляне. Я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым кутку Беларусі, атрымаў дзьве новыя прафэсіі – сукаруба і страпільшчыка. Там я напісаў кнігу "Лісты зь лесу", якая атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча", – адзначыў Павал Севярынец у інтэрвію сайту БХД.

Раней МУС Беларусі адмовіў "Хрысьціянскай дзелавой ініцыятыве" ва ўладкаваньні Паўла Севярынца на час адбыцьця "хіміі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG