Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта прыгадвае італьянская газэта La Repubblica. На працягу існаваньня ўсходненямецкай камуністычнай дзяржавы яна прадала Заходняй Нямеччыне прыкладна 30 тыс. сваіх грамадзян.

Існавалі спэцыяльныя тарыфы на зьняволеных: звычайна кожны "каштаваў" 40 тысяч марак, але калі гаворка ішла пра дыплямаванага спэцыяліста, то цана была нашмат вышэйшай.

Перамовы доўжыліся месяцамі, а часам і гадамі: з аднаго боку была імпэрыя капіталу, якая купляла, з другога -- рэспубліка працоўных і сялян, якая прадавала. Прадметам гандлю былі людзі: больш за 33 тысяч палітычных зьняволеных ГДР, за вызваленьне якіх ФРГ у пэрыяд з 1963 па 1989 год заплаціла агулам 3 мільярды марак.

Ва Ўсходняй Германіі ніхто не прызнаваў, што ў краіне ёсьць палітычныя зьняволеныя: перамовы ішлі аб вінаватых у "дзейнасьці, якая супярэчыць антыфашысцкаму парадку", іншымі словамі, аб тых, хто рабіў спробы зьбегчы на Захад альбо дапамагаў уцекачам або крытыкаваў рэжым, што фактычна прыраўноўвалася да перадачы зьвестак Заходняй Германіі. Па словах двух адвакатаў, якія займаліся такога роду гандлёвымі зьдзелкамі, Юргена Станге на Захадзе і Вольфганга Фогэля на Ўсходзе, звычайным тарыфам былі 40 тысяч марак (каля 20 тысяч эўра). У дачыненьні да інжынэраў і лекараў, зь якімі ГДР разьвітвалася неахвотна, дзейнічаў двайны тарыф. Кошт асуджаных за дапамогу ва ўцёках або перадачы інфармацыі на Захад магла даходзіць да 200 тысяч марак.
Да 1989 году Ўсходняя Нямеччына была адзіным рэжымам, які, каб выжыць, быў гатовы прадаваць сваіх грамадзян.

Перадача адбывалася непасрэдна паміж двума адвакатамі, сустрэчы прызначаліся на станцыі мэтро Friedrichstrasse, зусім як у шпіёнаў. Афіцыйныя абмены пачаліся ў 1963 годзе са згоды фэдэральнага канцлера Конрада Адэнаўэра. Але калі б не спрыяньне эвангелічнай і каталіцкай цэркваў, гандаль мог быць спынены.

Ва Ўсходняй Нямеччыне гэтымі" абменамі "займаліся высокапастаўленыя супрацоўнікі міністэрства бясьпекі, "Штазі". Сытуацыяй былі задаволеныя ўсе: за непрацяглы час продаж зьняволеных стаў важнай пазыцыяй у адносінах паміж дзьвюма Нямеччынамі. Спачатку вызваленыя вязьні маглі толькі вярнуцца ў родны горад, застаючыся ў ГДР . Але потым Бон здолеў дамагчыся для "выкупленых" зьняволеных свабоды выбару. Да 1989 году Ўсходняя Нямеччына была адзіным рэжымам, які, каб выжыць, быў гатовы прадаваць сваіх грамадзян.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG