Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага інжынэра схапілі на лецішчы


У Чыгуначным судзе Гомеля сёньня маецца адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні 36-гадовага інжынэрам Зьмітра Шаўчэнкі. Наколькі вядома, Зьміцер пісаў камэнтары ў інтэрнэце “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

Зьмітра затрымалі людзі ў цывільным 6 жніўня пад вечар на лецішчы блізу Гомеля, дзе ён знаходзіўся са сваякамі й дзецьмі. Жонка Зьмітра Ала даведалася пра арышт мужа праз некалькі колькі гадзінаў менавіта ад сваякоў.

У Чыгуначным РАУСе ёй паведамілі, што мужа вінавацяць у “закліках да непадпарадкаваньня ўладам”.

Зь міліцыі Дзьмітра Шаўчэнку адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён знаходзіцца ўжо амаль 2 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG