Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падтрымаем Алеся!” – акцыя "Libereco — Partnership for Human Rights"


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай ў Боне зьмясьціла ў сацыяльнай сетцы facebook (http://www.facebook.com/WeAllAreAles) заклік падтрымаць беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага.

Як вынікае з заявы дзеля вызваленьня Алеся Бяляцкага кожны карыстальнік сеткі можа зрабіць наступныя тры крокі:

1. Накіраваць ліст прэзыдэнту Лукашэнку з патрабаваньнем вызваленьня Алеся(узор зьмешчаны на сайце арганізацыі www.lphr.org)

2. Адзначыць гэтую старонку на facebook "мне падабаецца", каб выказаць сваю салідарнасьць з Алесем

3. Запрасіць сваіх сяброў і калегаў зрабіць тое ж самае

У лісьце на імя беларускага кіраўніка, у прыватнасьці, гаворыцца:
“Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі расцэньваюць арышт Бяляцкага як палітычна матываваны, з мэтай, пазбавіць яго магчымасьці займацца легітымнай праваабарончай дзейнасьцю. Яны расцэньваюць Алеся Бяляцкага як палітычнага зьняволенага і патрабуюць яго неадкладнага і безумоўнага вызваленьня”.

Некалькі месяцаў таму "Libereco — Partnership for Human Rights" ініцыявала кампанію "Шэфства над палітвязьнямі", мэта якой — забясьпечыць кожнаму палітвязьню ў Беларусі і яго сям’і маральную ды іншую падтрымку з боку эўрапейскіх палітыкаў. Апекуны бяруць на сябе абавязак сачыць за праблемамі таго ці іншага палітвязьня, дапамагаць, у тым ліку і матэрыяльна, ягонай сям'і, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзьняволеных у Беларусі, каб дамагчыся іх вызваленьня. Сёньня ўдзельнікамі Плошчы пэрсанальна апякуюцца ўжо 13 эўрапейскіх палітыкаў.
XS
SM
MD
LG