Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: арышт Алеся Бяляцкага палітычна матываваны


Amnesty International лічыць, што арышт Алеся Бяляцкага зьяўляецца
палітычна матываваным. Ён мае на мэце перашкодзіць яго законнай дзейнасьці ў якасьці абаронцы правоў чалавека.


Праваабарончы цэнтар "Вясна" аказвае дапамогу асобам і сем'ям, якія пацярпелі ад разгону дэманстрацый.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве Міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Amnesty International называе беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіі ў Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 года. І лічыць, што затрыманьне Алеся Бяляцкага
зьяўляецца часткай перасьледу актывістаў грамадзянскай супольнасьці і абаронцаў правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.
XS
SM
MD
LG