Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На двары

Дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра днём ад 20 градусаў цяпла на захадзе да 30 на паўднёвым усходзе.

Што дзе ў Беларусі

У Горках адбудзецца суд над Дзьмітрыем Шухраем і Іванам Шылам, якія прыехалі да сьцен калёніі падтрымаць зьняволенага лідара Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча.

У Гомелі на стадыёне «Цэнтральны» пройдзе матч 20 туру вышэйшай лігі паміж футбольнымі клюбамі «Гомель» і «Мінск».

У менскім Палацы мастацтваў па вул. Казлова – працяг дэгустацыі мёду ад айчынных пчаляроў, а таксама іх калег з Украіны, Башкірыі і Горнага Алтая.

Там, дзе нас няма

У Казахстане стартуюць міратворчыя вучэньні "Стэпавы арол - 2011" .

Летняяя школа для студэцкіх лідараў з краінаў СНД адкрыецца ў Азэрбайджане.

Таксама ў гэты дзень

1899 –амэрыканскі вынаходнік Альберт Маршал запатэнтаваў халадзільнік.
1907 – у Менску заснаваны чугуналіцейны завод “Гігант”, цяпер станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
1919 – у часе польска-савецкай вайны польскія войскі захапілі Менск, які перад гэтым пакінулі бальшавікі.
1932 – у СССР дазволілі жанчынам працаваць на шахтах.
2000 – вучоныя Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі афіцыйна заявілі пра пачатак вопытаў кланаваньня чалавека.
2006 – Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Рэспублікай Чарнагорыя.
2008 – пачатак узброенага канфлікту (пяцідзённай вайны) паміж Расеяй і Грузіяй.

Ёсьць нагода

85 гадоў адзначыць Аляксандар Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, апостальскі візытатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Нарадзіўся а.Надсан (сапр. прозьвішча Бучко) у 1926 г. у Гарадзеі.

Мінус 365
Абаронца нявернай жонкі з Ірану папрасіў прытулку ў Нарвэгіі

Цытата на памяць

Чым мы будзем бліжэй да Бога, тым будзем бліжэй адзін да аднаго.
Айцец Аляксандар Надсан.
XS
SM
MD
LG