Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці зьмешчаны тэкст звароту Вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Яна заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрыманьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Разам з тым, спадарыня Эштан выказала глыбокую занепакоенасьць затрыманьнем выбітнага праваабаронцы,а таксама тым фактам, што ў прыватным жыльлі Бяляцкага дзяржаўныя службы бясьпекі ўчынілі ператрус.

Кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу выказала шкадаваньне, што ў Беларусі працягваюцца акты запалохваньня і прыцясьненьня праваабаронцаў і апазыцыйна настроеных актывістаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG