Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўбачыў "небывалы хлеб"


Наведваючы гаспадарку "Александрыйскае" на сваёй радзіме на Шклоўшчыне, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што добрае надвор'е дае шанец аграрыям сабраць "небывалы ураджай".

Па яго словах, склаліся ідэальныя ўмовы: большая палова збожжа сабраная, сёньня падыходзяць да адзнакі ў 60%. "Калі хоць яшчэ адзін-два тыдні пастаіць такое надвор'е, у нас будзе небывалы хлеб. Мы ў гісторыі такога хлеба ня бачылі", — сказаў Лукашэнка.

Раней Аляксандар Лукашэнка ставіў перад аграрыямі задачу скарыць 10-мільённы рубеж у намалоце збожжа, аднак у папярэднія гады рэкорду перашкаджалі то дождж, то засуха. Між тым, як лічаць экспэрты, нават высокая ўраджайнасьць не дае гарантыі, што ўвесь ураджай удасца захаваць. Як правіла, беларуская тэхніка зьбірае збожжа зь вялікімі стратамі, а адсутнасьць адпаведных умоваў для захоўваньня высушанага зерня прыводзіць да таго, што значная яго частка папросту гніе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG