Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На наступным тыдні, 9 жніўня, Камітэт па міжнародных адносінах Сэйму Літвы правядзе экстраную нараду, якая будзе цалкам прысьвечаная скандалу зь перадачай літоўскім Міністэрствам юстыцыі зьвестак аб банкаўскіх рахунках 400 грамадзянаў Беларусі, сярод якіх бальшыню складаюць прадстаўнікі апазыцыі. Пра гэта паведаміла прэсавая служба літоўскага парлямэнту.

"Мы павінны абавязкова высьветліць, хто зрабіў такі сорам Літве і перадаў рэжыму Лукашэнкі інфармацыю пра дэмакратаў Беларусі", — цытуе старшыню камітэту Эмануэліса Зінгерыса агенцтва REGNUM.

У сваю чаргу, дэпутат Сэйму ад партыі лібэралаў Пятрас Аўштравічус заявіў, што Літва "адной рукой спрабуе дапамагчы беларускім няўрадавым арганізацыям, якія змагаюцца за дэмакратыя і правы чалавека, а іншай балюча іх карае. Такое палітычнае шматаблічча апраўдаць ніяк нельга".

У сваю чаргу, апарат прэм'ер-міністра Літвы запатрабаваў ад Міністэрства юстыцыі падаць усю інфармацыю аб інцыдэнце з банкаўскімі рахункамі беларускіх апазыцыянэраў да 9 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG