Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус (Tomas Vaitkevičius) паведаміў на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі з нагоды арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, што міністэрства перадало беларускім ўладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі.

Вайткявічус сказаў, што паміж Беларусьсю і Літвой існуе дамова, паводле якой такая інфармацыя павінна прадастаўляецца паводле запыту кожнай з краінаў.

Паводле віцэ-міністра, сёлета Літва перадала для Беларусі інфармацыю пра 400 чалавек, а Беларусь для Літвы перадала падобнай інфармацыі пра 500 чалавек.

Сярод іншага Беларусі была перададзеная і інфармацыя аб прыватных рахунках, адкрытых на імя правабаронцы Алеся Бяляцкага і некаторых іншых беларускіх праваабаронцаў у літоўскіх банках "DnB NORD" і "SEB". Банкі мелі права адмовіцца выдаць гэтую інфармацыю, заявіў віцэ-міністар. Паводле яго, міністэрства накіравала ў банкі рэкамэндацыю перадаць гэтую інфармацыю, але гэта не было загадам.

Вайткявічус заявіў таксама, што практыка выдачы такой інфармацыі беларускаму боку цяпер прыпыненая. На пытаньне, ці ведаў пра гэта міністар юстыцыі і кіраўніцтва дзяржавы, Вайткявічус адказаў, што паводле звычайнай працэдуры ня трэба была інфармаваць пра гэта кіраўніцтва краіны і нават міністра.

Мінюст даслаў запыт, у якім раіў банкам падзяліцца інфармацыяй з праваахоўчымі ворганамі Беларусі, але гэта не было загадам. Банкі мелі права адмовіцца выдаць гэтую інфармацыю.

Віцэ-міністар юстыцыі заяўляе, што з боку мінюсту не было зроблена ніякай памылкі, інфармацыя аб рахунку Алеся Бяляцкага выдавалася як аб рахунку прыватнага чалавека, у Мінюсьце проста не падумалі пра тое, што ён займаецца і праваабарончай дзейнасьцю, хаця міністар не адмаўляе, што гэта было вядома.

У дамове паміж Літвой і Беларусьсю дзейнічае правіла, паводле якога Літва мае права не прадстаўляць інфармацыю Беларусі, калі гэта супярэчыць нацыянальным інтарэсам Літвы. У дадзеным выпадку, такой індыкацыі, паводле віцэ-міністра, не было.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG