Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, выказаў глыбокую заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, спасылаючыся на арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Ажубаліс асудзіў дзеяньні ўраду Беларусі у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, абаронцаў правоў чалавека і палітычнай апазыцыі. "Суды над удзельнікамі дэманстрацыі 19 сьнежня, сыстэматычнае здушэньне СМІ і свабоды сходаў, і працяг перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасьці сьведчаць аб сур'ёзным пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі," - заявіў ён.

«Я заклікаю ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Беларусь павінна выконваць свае абавязаньні ў рамках АБСЭ ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў, якія былі пацьверджаны на самым высокім узроўні ў сьнежні 2010 года на саміце АБСЭ ў Астане".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG