Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


У Гомелі – кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі краіны сонечна, без ападкаў. Самая нізкая тэмпэратура ў Гомелі – +19...+21, самая высокая ў Берасьці і Горадні – +23..+25, у Менску +21...+23.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, у Менгарвыканкаме (пр. Незалежнасьці, 8) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя на тэму: "Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Менску і інвэстыцыйная дзейнасьць". Пачатак у 10.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Эдынбург, Велікабрытанія, адкрыцьцё найбуйнейшага ў сьвеце фэстывалю мастацтваў

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1506 — Бітва пад Клецкам. Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана. 27 000 татар загінулі, 2000 — трапілі ў палон, было вызвалена 40 000 палонных.

1529 — скончылася Другая Італьянская вайна.

1620 — Карабель “Мэйфлаўэр” зь першымі перасяленцамі ў Паўночную Амэрыку адправіўся ў плаваньне з ангельскага порту Саўтгэмптан.

1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Вугоршчынай, Прусіяй і Расеяй.

1789 — Францыя скасавала прыгоннае права.

1940 — адбылася фармальная анэксія Латвіі Савецкім Саюзам.

У гэты дзень нарадзіліся:

1461 ― Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1802 ― Нільс Хэнрык Абэль, вядомы нарвэскі матэматык.

1930 ― Ніл Армстранг, амэрыканcкі астранаўт.

1946 ― Уладзімер Сянько, беларускі палітык і дыплямат.

1947 ― Віталь Скалабан, беларускі гісторык.

1958 ― Уладзімер Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыплямат, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1585 ― Ярмак, заваёўнік Сыбіры.

1753 ― Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

1895 ― Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст, паплечнік Карла Маркса.

1908 ― Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр.

1962 ― Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

МІНУС 365:


Экс-памочнік Навумава абвінавачвае ўладу ў карупцыі

цытата на памяць


Уцякай, калі хочаш, каб цябе любілі

Мэрэлін Манро
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG