Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На "Беларуськалій" прэтэндуе Індыя


Улады Індыі афіцыйна пацьвердзілі зацікаўленасьць у набыцьці акцый "Беларуськалія". Як паведаміў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Манодж Кумар Бхарата, афіцыйны Дэлі купіць акцыі прадпрыемства, калі такая зьдзелка будзе прапанаваная. Ён таксама зазначыў, што індыйскі бок "зь нецярпеньнем чакае рашэньня беларускага ўраду". У ідэале Індыя хацела б набыць акцыі пакетам, на дамоўных умовах.

Нагадаем, што цікавасьць да стратэгічнага прадпрыемства выказвала расейская кампанія "Уралкалій". Беларускія ўрадоўцы рапартавалі пра папярэднія дамоўленасьці аб продажы 50% акцый "Беларуськалія" за 15 мільярдаў даляраў і нават пачалі прыкідваць, куды патраціць 1 мільярд даляраў авансу. Аднак зь нейкіх прычынаў зьдзелка так і не адбылася. Былі зьвесткі, што ў апошнюю хвіліну Аляксандар Лукашэнка адмовіўся прадаваць прадпрыемства часткамі, назваўшы кошт 100% акцый — 30 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG