Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як брат брата: Пуцін папярэдзіў Лукашэнку


Расейскі прэм'ер Уладзімер Пуцін пагражае беларускаму дыктатару Лукашэнку аб'яднаньнем, – піша нямецкая Berliner Zeitung.

У летнім лягеры на возеры Селігер, дзе ў выходныя праходзіла сустрэча прэм'ер-міністра з моладзевым рухам "Нашы", на пытаньне аб пэрспэктывах ўзьяднаньня Расеі з Беларусьсю Пуцін адказаў, што "гэта магчыма, вельмі пажадана і цалкам залежыць ад волевыяўленьня беларускага народу" і што за гэта варта пазмагацца.

Пасьля месяцаў спрэчак паміж брацкімі народамі здарылася нешта такое, што прымусіла Менск біць у звон: Пуцін недвухсэнсоўна пахваліў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Той, відавочна, адразу ўспомніў старажытную мудрасьць, якую лёгка перарабіць на сучасны лад:

"Бойся Пуціна, нават калі ён падарункі прыносіць". Учора прэсавы сакратар беларускага МЗС заявіў, што, на думку Лукашэнкі, сувэрэнітэт Беларусі – гэта "сьвятая рэч" і "не зьяўляецца прадметам перамоваў". Дыктатар ведае, што ў аб'яднанай краіне ня будзе двух прэзыдэнтаў, а тым адзіным – будзе ня ён.

Лукашэнка перакананы, што краіна мае патрэбу ў ім. Адзін зь яго прыхільнікаў, старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік на поўным сур'ёзе прапанаваў яго кандыдатуру на Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі. Геніяльная мадэль вядзеньня бізнэсу Лукашэнкі заснавана на двух прынцыпах: на ўвядзеньні натуральнай гаспадаркі, пры якой прадпрыемствы проста абменьваюцца прадукцыяй, і сыстэме “сьнежнага камяка” пры атрыманьні крэдытаў.

Да прыкладу, расейскія пазыкі будуць аплачвацца за кошт пазык у яго калегі па пасадзе ў Вэнэсуэле Уга Чавэса. Лукашэнка застаецца ва ўладзе, паколькі паводле яго рахункаў плацяць іншыя. Існаваньне за чужы кошт раней называлі "паразытаваньнем", і Пуцін нагадаў свайму суседу, што гэта ня можа працягвацца бясконца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG