Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч распавядзе вайсковым сьледчым пра катаваньні ў "амэрыканцы"


Дзьмітрыя Вуса дагэтуль не вярнулі ў Магілёўскую калёнію пасьля мэдычнага абсьледаваньня ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі. Мікалая Статкевіча сьледчыя вайсковай пракуратуры дапытаюць пра катаваньні ў СІЗА КДБ. Андрэй Саньнікаў сустрэнецца з адвакатам. Жонцы Аляксандра Класкоўскага пазваніў чалавек, які быў разам з мужам у зьняволеньні. Арцём Грыбкоў даслаў першы ліст з Бабруйскай калёніі.

Лекары рэспубліканскага турэмнага шпіталя, якія аглядалі экс-кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса, мяркуюць, што яму адновяць другую групу інваліднасьці. Пра гэта "Свабодзе" распавяла жонка вязьня Яўгенія, якая днямі бачылася з мужам:

Яўгенія Вус

"Ён камісію праходзіў, і, як сказаў яму лекар, інваліднасьць яму мусяць даць, але толькі ў Магілёве. Па месцы адбыцьця пакараньня. Але паколькі яго дагэтуль туды не вярнулі, застаецца чакаць, калі туды прывязуць і там вырашаць".

Апошні этап у Магілёў быў 29 ліпеня, але чамусьці вязьня ў гэты этап не ўключылі. "Наступны этап будзе ў пятніцу, 5 жніўня. Магчыма, Дзьмітрыя павязуць у калёнію гэтым этапам", — сказала Яўгенія Вус. У якой камэры і
калі будуць уведзеныя санкцыі на продаж нафтапрадуктаў у Эўропу, хуткі крах рэжыму непазьбежны ...

ў якіх умовах цяпер знаходзіцца яе муж, жанчына ня ведае. Яўгенія Вус паведаміла, што раней муж быў у чатырохмеснай камэры, у якой знаходзілася 5 чалавек. "На ўмовы ня скардзіўся, але адзначаў, што вельмі сьпякотна". Пра стаўленьне да сябе турэмшчыкаў казаў, што палёгкі не адчувае, але і горшага стаўленьня, чым да іншых вязьняў, няма. Адносна фінансавага становішча краіны Дзьмітрый Вус мяркуе, што рэжыму будзе і надалей удавацца здабываць невялікія пазыкі ў розных краінах сьвету і гэтым падтрымліваць сябе, але калі будуць уведзеныя санкцыі на продаж нафтапрадуктаў у Эўропу, хуткі крах рэжыму непазьбежны.

Заўтра, 5 жніўня, адвакаты сустрэнуцца ў Наваполацкай калёніі з Андрэем Саньнікавам. Што вядома пра здароўе экс-кандыдата на прэзыдэнта, у якога ў сьледчым ізалятары абвастрыліся некаторыя хваробы? Жонка вязьня журналістка Ірына Халіп:

"У апошнім лісьце, які я атрымала ў суботу, ён на праблемы са здароўем ня скардзіўся. Але ён увогуле ня скардзіцца ніколі".

Экс-кандыдату на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу давядзецца адказваць на пытаньні сьледчых вайсковай пракуратуры адносна верагодных катаваньняў у СІЗА КДБ. Допыт адбудзецца 5 жніўня, паведаміла "Свабодзе" грамадзянская жонка палітыка Марына Адамовіч. Жанчына адзначае, што пасьля шэрагу скаргаў аднавілася ліставаньне з мужам:

Марына Адамовіч

"Ён напісаў, што лісты ідуць, і нават, чаго не было ніводнага разу за гэтыя амаль 8 месяцаў, ідуць лісты ад староньніх людзей. У адзін дзень яму перадалі адразу 15 лістоў са штэмпэлямі адной даты. Уяўляеце, колькі яны падобных лістоў, як той казаў, пахавалі! 28 ліпеня яму абвясьцілі пра тое, што прысуд уступіў у законную сілу, але пашпарт ягоны гэтак і не зьявіўся".

Больш за 3 тыдні няма лістоў ад Аляксандра Класкоўскага-малодшага, якога, як і Мікалая Статкевіча, трымаюць у Шклоўскай калёніі. Жонка вязьня Натальля распавяла "Свабодзе" пра званок нейкага чалавека, які назваўся былым вязьнем шклоўскай калёніі і сказаў, што ведае яе мужа. Натальля кажа, што гэты чалавек ня змог патлумачыць пэўна, чаму не ідуць лісты ад мужа і чаму няма ягоных тэлефонных званкоў.

Арцём Грыбкоў, якога судзілі разам з Класкоўскім і Статкевічам і асудзілі на 4 гады зьняволеньня, даслаў першы ліст з Бабруйскай калёніі, паведаміла сваячка вязьня Людміла:

"Зараз ён ужо ў Бабруйску. Якраз учора даслаў кароткі ліст, што ужо ў Бабруйску. Што ў карантыне, вакол "злыя зэкі", і заклікаў хутчэй пісаць яму. Вось і ўсё".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG