Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 жніўня 2011 году ў сярэднім на 10% павышаныя тарыфы для насельніцтва на цеплавую энэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня, а таксама на прыродны газ.

Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў Беларусі № 1031, апублікаванай на Нацыянальным партале прававой інфармацыі.

У адпаведнасьці з дакумэнтам, з 1 жніўня тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня падвышаецца на 9,9% і складзе Br 47 тыс. 804,1.

Згодна з пастановай ураду, таксама з 1 жніўня ў сярэднім на 10% павышаецца кошт прыроднага газу для насельніцтва. У прыватнасьці, з 1 жніўня кошт 1 куб.м прыроднага газу для грамадзян, чые кватэры якіх абсталяваныя газавымі лічыльнікамі, складзе Br 933,6 (на 10% больш).

У выпадку, калі жылое памяшканьне не абсталявана прыборамі ўліку, тарыф для аднаго пражываючага складзе ў месяц Br 7 тыс. 468 (пры наяўнасьці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня) або Br 21 тыс. 472 (пры наяўнасьці газавай пліты і газавага воданагравальніка).

Таксама павышаны кошт прыроднага звадкаванага газу ў балёнах. З 1 жніўня кошт 1 кг звадкаванага газу складзе Br 2 тыс. 170,3 (на 10% больш), кошт газавага балёна вагой 21 кг — Br 45,58 тыс. (на 10% больш).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG