Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне ўлады не спачуваюць Ліхавіду


Мікіта Ліхавід
Мікіта Ліхавід
Гомельскія актывісты руху "За свабоду" замовілі 39 пікетаў у падтрымку маладога палітвязьня Мікіты Ліхавіда, які адбывае пакараньне за Плошчу ў Наваполацкай калёніі № 10.

Пікеты замаўляліся ня толькі ў абласным цэнтры, але і ў Мазыры, Калінкавічах, Рэчыцы, Сьветлагорску, некаторых іншых гарадах і вёсках рэгіёну. Аднак выканкамы не дазволілі ніводнага пікету ў абарону 20-гадовага вязьня, якога адміністрацыя калёніі ўжо пяць разоў за два месяцы адпраўляла ў карцэр. Мікіта не прызнае сябе вінаватым, і гэта недаспадобы турэмнаму начальству.

Рэгіянальны кіраўнік руху "За свабоду" Пятро Кузьняцоў кажа, што адмовы выканкамаў на правядзеньне пікетаў 5 жніўня маюць пераважна стандартны характар — замовілі ня ў тым месцы альбо не заключылі дамовы на абслугоўваньне пікету. Сьветлагорскі райвыканкам наагул спаслаўся на невыкананьне замоўцам нейкага рашэньня, а якога — не сказана.

Спадар Кузьняцоў паведаміў, што адмовы будуць абскарджвацца ў адпаведных раённых судах: "Пройдзем усе інстанцыі, каб давесьці справу да Камітэту ААН па правах чалавека".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG