Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу падтрымаў Грыбаўскайце у пытаньні беларускай АЭС


Эўрапейская Камісія прыняла пад увагу заклік прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце неадкладна распачаць усе магчымыя захады, каб атамныя станцыі, якія знаходзяцца ці будуюцца па суседзтву з Літвой, былі бясьпечнымі. Пра гэта ў сваім лісьце прэзыдэнту Літвы паведаміў кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

"Атамныя электрастанцыі, якія плянуецца пабудаваць па суседзтву зь Літвой, могуць пагражаць бясьпецы нашай краіны, таму Літва і ЭЗ павінны гарантаваць, каб яны адпавядалі самым высокім стандартам бясьпекі", - адзначыла літоўская прэзыдэнтка ў лісьце да старшыні Рады Эўразьвязу Германа ван Ромпэя і прэзыдэнта Эўракамісіі Барозу.

У пачатку жніўня старшыня Эўракамісіі інфармаваў прэзыдэнта Літвы, што, прыняўшы пад увагу яе зварот, Камісія накіравала шэраг спэцыяльных пытаньняў Расеі і Беларусі, пры дапамозе якіх плянуецца высьветліць, ці будуць ужывацца эўрапейскія стандарты бясьпекі пры пабудове АЭС у Калінінградзкай вобласьці Расеі і ў Беларусі .

Літва неаднаразова рэзка крытычна выказвалася наконт пэрспэктывы пабудовы АЭС у Беларусі.
XS
SM
MD
LG