Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд за мітынг, якога не было


Уладзімер Малярчук

Уладзімер Малярчук

А 15-й гадзіне сёньня ў Вялейцы пачнецца суд над дэмакратычнымі актывістамі Ўладзімерам Малярчуком, Маргарытай Селязьнёвай і Зьміцерам Капцюгам. Іх абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу ўвечары 3 жніўня.

Уладзімер Малярчук сёньня расказаў "Свабодзе" пра затрыманьне:

"Я ішоў дахаты і ў 19.35 праходзіў каля цэнтральнай плошчы. Па серадах з 19.00 да 19.30 мы тут звычайна праводзілі акцыі пратэсту. Гэтым разам ніякай акцыі не было, мы нікога не заклікалі, як гэта было раней, прыйсьці на плошчу.

Я спыніўся, паколькі ўбачыў трох знаёмых. Сярод якіх была і маладая жанчына з трохтыднёвым дзіцяткам. Маргарыта літаральна праз дзень зьбіралася назаўсёды з'яжджаць у Расею. Мы стаялі і размаўлялі пра жыцьцё – у нас і у расейцаў.

І тут раптам наляцелі міліцыянты, схапілі нас са словамі "тут забаронена праводзіць мітынгі". Спачатку нават хацелі і вазочак зь дзіцем усунуць у міліцэйскую машыну. Але пасьля мабыць усё ж зразумелі, што гэта будзе занадта.

У міліцыі на нас склалі пратакол. Я на ім напісаў, што было насамрэч, акцэнтаваў увагу на тым, што ніякай акцыі не было. Але дакумэнты перадалі ў суд. Баюся, што сёньня могуць засудзіць да арышту. Раней мяне ўжо некалькі разоў штрафавалі".
XS
SM
MD
LG