Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ад 4 жніўня падаражэў праезд у грамадзкім транспарце да 900 рублёў за адну паездку, пры продажы вадзіцелем – да 1000.

Новыя тарыфы ўстаноўленыя ў адпаведнасьці з рашэньнем Менгарвыканкама ад 28 ліпеня 2011 года.

Месячны праязны на адзін від транспарту цяпер каштуе 35 480 рублёў, на два віды – 47 390, на тры – 56 500, на чатыры віды – 63 910 рублёў.

Падаражэў таксама праезд у экспрэсных аўтобусах і маршрутных таксі. Кошт паездкі на экспрэсных аўтобусных маршрутах цяпер складае 1350 рублёў, у маршрутках – 2200 (пры працягласьцi маршруту да 10 км уключна) і 2830 (пры працягласьці маршруту больш за 10 км).

Апошні раз тарыфы на перавозку пасажыраў у грамадзкім транспарце Менска павышаліся ў красавіку гэтага года – з 700 да 850 рублёў.
XS
SM
MD
LG