Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


У Берасьці сонечна, на астатняй тэрыторыі краіны – пераменная воблачнасьць, кароткачасовыя дажджы, у Менску +19 +21, самае цёплае надвор'е ў Берасьці +22 +24, самае халоднае – у Віцебску +18 +20.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Вашынгтон: 50-гадовы юбілей прэзыдэнта ЗША Барака Абамы

Хайфа, Ізраіль: штогадовая міжнародная канфэрэнцыя свабоднай інтэрнэт-экцыкляпэдыі Вікіпэдыя

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1392 ― падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім

1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям

1651 ― войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам узяло Кіеў

1914 ― Першая сусьветная вайна: Нямеччына ўварвалася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША заявілі пра нэўтралітэт

1922 ― пахаваньне вынаходніка тэлефона Аляксандра Бэла. На працягу хвіліны 13 мільёнаў тэлефонаў па ўсёй Паўночнай Амэрыцы маўчалі

1962 ― лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла пасаджаны ў турму, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі


У гэты дзень нарадзіліся:


1904 ― Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.

1917 ― Янка Брыль, беларускі пісьменьнік

1947 ― Мікалай Селяшчук, беларускі мастак

1961 ― Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША

У гэты дзень памерлі:


1875 ― Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі пісьменьнік і паэт, аўтар сусьветна вядомых казак для дзяцей

2001 ― Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік


МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: Іран атрымаў ракеты S-300 з Беларусі


Цытата на памяць:

Выжываць ― гэта любой цаною, а жыць ― гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна.
Янка Брыль
XS
SM
MD
LG