Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Le Figaro – пра заявы Пуціна наконт Беларусі і іншага


Пуцін адказвае на пытаньні на форуме руху "Наши"

Пуцін адказвае на пытаньні на форуме руху "Наши"

Уладзімір Пуцін не расчараваў сваіх юных прыхільнікаў. Ня можа быць і гаворкі аб тым, каб гэтым летам - перад выбарамі - Уладзімір Пуцін здаў пазыцыі на мэдыяпрасторы: расейскі прэм'ер-міністар пачаў тыдзень з шакавальных заяў, на якіх трымаецца яго папулярнасьць, – піша француская газэта.

Заявы гэтыя былі зробленыя ў моладзевым лягеры на возеры Селігер, дзе сабраліся 4500 маладых людзей, калі не цалкам адданых, то гатовых аддаць усе лепшае расейскаму прэм'еру. Адказваючы на ​пытаньні ўдзельнікаў сустрэчы, Пуцін не выключыў магчымасьці далучэньня да Расеі Беларусі і Паўднёвай Асэтыі, неадкладна выклікаўшы рэзкую рэакцыю Менску і Тбілісі, а таксама Цхінвалі.

На думку палітоляга Станіслава Бялкоўскага, у гэтых заявах няма якога-небудзь "далёка ідучага палітычнага зьместу", а сам прэм'ер "ня быў шчыры". Аналітык Дзьмітрый Арэшкін адзначае, што "ніколі не перашкаджае падлізацца да электарату, які адчувае настальгію па СССР".
Ніколі не перашкаджае падлізацца да электарату, які адчувае настальгію па СССР.

"Пуцін -- чалавек дзеяньня, і ён вельмі рэдка гаворыць проста так. Аднак нават калі праект аншлюсу Беларусі існуе і ён дарагі сэрцу сілавікоў, малаверагодна, што Расея пойдзе на такую рызыку. Лукашэнка не дасьць сябе ашукаць, ды і беларусы супраць. Таму мне складана зразумець сэнс падобнай палітычнай заявы ", -- кажа сп-р Арэшкін.

Па меншай меры, для Лукашэнкі гэта чарговае папярэджаньне. Сутыкнуўшыся з самым цяжкім з моманту яго прыходу да ўлады фінансавым крызісам, «бацька» разумее, што ўжо не можа разьлічваць на шчодрасьць Масквы. У чэрвені, каб вырваць у Расеі крэдыт у памеры 3 млрд. даляраў, яго ўрад быў вымушаны прыняць плян прыватызацыі на суму 7.5 млрд. даляраў за тры гады. Расея спадзяецца добра пажывіцца на гэтым распродажы.
XS
SM
MD
LG