Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь больш не турбуюць выказваньні міністра Сікорскага


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі лічаць, што міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі знаходзіцца ў віртуальнай рэальнасьці, робячы заявы па Беларусі.

"Заява кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы вельмі экзатычная. Зрэшты, дзеяньні спадара Сікорскага ўжо даўно выклікаюць хутчэй усьмешку, чым заклапочанасьць", - заявіў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Відавочна, што ён знаходзіцца ў нейкай паралельнай або віртуальнай рэальнасьці".

У інтэрвію брытанскаму штодзёньніку Financial Times міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў Аляксандра Лукашэнку пачаць перамовы пра мірную перадачу ўлады і не трымацца за сваю пасаду, як гэта рабілі некаторыя аўтарытарныя кіраўнікі ў паўночнай Афрыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG