Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці хочуць беларусы аб'ядноўвацца з Расеяй?


Ілюстрацыя: міжнародная канфэрэнцыя 2010 “Беларусь — Расея: ракіроўка альбо перазагрузка”

Ілюстрацыя: міжнародная канфэрэнцыя 2010 “Беларусь — Расея: ракіроўка альбо перазагрузка”

Пэўны адказ на гэтае пытаньне даюць вынікі шматгадовых апытаньняў Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) (з 2005 году зарэгістраваны ў Літве).

У Табліцы 1 прыводзяцца адказы на пытаньне аб галасаваньні на гіпатэтычным рэфэрэндуме аб інтэграцыі з Расеяй


Табліца 1. Дынаміка адказаў на пытаньне: "Калі б сёньня праходзіў рэфэрэндум аб аб'яднаньні Беларусі і Расеі, як бы Вы прагаласавалі?",%

Варыянт адказу 08'01 06'06 12'07 12'08 03'09 03'10 09'10 12'10 03'11 06'11
За аб'яднаньне 57.4 44.9 43.6 35.7 33.1 32.1 33.1 29.8 29.2 31.4
Супраць аб'яднаньня 20.9 28.9 31.6 38.8 43.2 44.5 45.4 46.9 53.1 47.8


Зьвяртае на сябе ўвагу, што ў 2008 годзе істотна вырасла колькасьць праціўнікаў інтэграцыі з Расеяй і зьнізілася колькасьць яе прыхільнікаў.

Табліца 2 паказвае, які выбар рабілі апытаныя паміж Расеяй і Эўразьвязам.

Табліца 2. Дынаміка адказаў на пытаньне: «Калі б давялося выбіраць паміж аб'яднаньнем з Расеяй і ўступленьнем у Эўразьвяз, што б Вы выбралі",%

Варыянт адказу 06'06 12'08 03'09 06'09 09'09 12'09 03'10 09'10 12'10 03'11 06'11
Аб'яднаньне з РФ 56.5 46.0 42.4 42.1 38.3 42.1 41.4 34.9 38.1 31.5 35.3
Уступленьне ў ЭЗ 29.2 30.1 35.1 41.4 42.7 42.3 40.4 41.7 38.0 50.5 44.5
Няма адказу 14.3 23.9 22.5 16.5 19.0 15.6 18.2 23.4 23.9 18.0 20.2

Паводле НІСЭПД, кожны раз апытвалася прыкладна 1500 грамадзянаў Беларусі паводле рэпрэзэнтатыўнай выбаркі, гранічная памылка рэпрэзэнтатыўнасьці 0.03.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG