Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў абвясьціў новую стратэгію, разьлічаную на тэрмін да канца наступнага году. Яна мае назву "Зратуем Беларусь!".

У яе рамках актывісты кампаніі ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, якая гарантуе грамадзянам права заканадаўчай ініцыятывы, пачнуць збор подпісаў пад трыма законапраектамі.

Законапраекты прадугледжваюць абавязковае дэкляраваньне даходаў і прыбыткаў чыноўнікаў і іх сем'яў, усенароднае рашэньне грамадзянаў у справе прыватызацыі важных для бюджэту краіны прамысловых аб'ектаў, а таксама гарантаваньне права ўласнасьці на зямлю і кампэнсацыю грамадзянам стратаў, абумоўленых эканамічным крызісам.

Першы подпіс паставіў сёньня сам Уладзімер Някляеў. Збор подпісаў будзе працягвацца да 25 верасьня. Пасьля гэтага кампанія падасьць законапраекты ў Палату прадстаўнікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG