Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плянуецца забараніць арганізацыю масавых акцый праз інтэрнэт без дазволу ўладаў.

Пра гэта ў інтэрвію БелТА заявіў намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Анатоль Глаз.

"Магчыма, каб адысьці ад дваякай трактоўкі, мае сэнс забараніць ініцыяваньне правядзеньня масавых мерапрыемстваў праз сацыяльныя сеткі. Усякая публікацыя заклiкаў будзе лічыцца парушэньнем закона. Пакуль гэта толькі магчымыя варыянты. Усе яны будуць вывучаныя рабочай групай, якая ствараецца ў Палаце прадстаўнікоў", - заявіў Анатоль Глаз.

Распрацоўшчыкам законапраекта выступіла міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Паводле Глаза, у лепшым выпадку законапраект можа быць прыняты напрыканцы гэтага года, самы раньні тэрмін – да сярэдзіны сьнежня.
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект, які сярод іншага прапануе караць за несанкцыянаванае масавае "загадзя вызначанае дзеяньне ці бязьдзеяньне". Паводле адмыслоўцаў, такім чынам улады зьбіраюцца ўжо на падставе закону караць удзельнікаў маўклівых акцый.

Паводле законапраекта, масавая прысутнасьць грамадзянаў у адным месцы для "загадзя вызначанага дзеяньня ці бязьдзеяньня" прыраўноўваецца да пікетаваньня. У тым ліку — калі збор людзей арганізаваны праз інтэрнэт. А калі плянуецца ўдзел транспартных сродкаў, то трэба загадзя апісаць марку, мадэль, нумар ды падаць іншыя зьвесткі пра машыну.

Прапанова ўраду РБ забараніць амаль любы від пратэсту – гэта яшчэ адзін удар па праве беларускага народу на свабоду сходаў і свабоду слова, заявіла праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя». Яна заклікае адмовіцца ад «драконаўскага законапраекту».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG