Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Дэсантнікаў пазбавілі піва й фантанаў


Дзень дэсантніка ў Менску
Дзень дэсантніка ў Менску
У Гомелі гарадзкія ўлады Дзень дэсантніка зрабілі днём цьвярозасьці. Паводле распараджэньня выканкаму, да 7 гадзіны раніцы 3 жніўня ў крамах гораду забаронены продаж алькагольных, слабаалькагольных напояў і піва. Усё гэта прадаюць толькі сталыя гандлёвыя пункты грамадзкага харчаваньня.

Падобная забарона ўводзілася сёлета й 10 чэрвеня, калі ў школах ладзілі выпускныя вечары.

Не працуюць у горадзе й фантаны, але гэта, відавочна, не зьвязана са звычаем пэўнай часткі былых салдатаў паветрана-дэсантных войскаў ахалануцца пад струменямі прахалоднай вады. Фантаны сёлета працуюць хіба толькі ў Лебядзінай сажалцы.

Былы дэсантнік, гомельскі дэмакратычны актывіст Андрусь Цянюта лічыць, што ўсе гэтыя забароны — чарговая "дурнота ўладаў". Яны проста баяцца масавых збораў людзей.

Што да купаньня ў фантанах, то гэта, на думку спадара Цянюты, залежыць найперш ад выхаваньня хлапцоў, а не ад іх прыналежнасьці да пэўнага роду войскаў.

"Ва ўсякім разе, сам я не зьбіраюся плюхацца ў фантанах, нават калі б яны й працавалі", — кажа Андрусь Цянюта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG