Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да 2012 года будзе створаны падначалены прэзыдэнту Сьледчы камітэт


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі з 1 студзеня 2012 года будзе дзейнічаць Сьледчы камітэт, які будзе знаходзіцца ў падпарадкаваньні прэзыдэнту Беларусі. Такое рашэньне было прынята 2 жніўня на нарадзе па пытаньнях ўдасканаленьня сыстэмы органаў папярэдняга расьсьледаваньня, паведамляе БелТА.

З 1 студзеня Сьледчы камітэт павінен быць забясьпечаны неабходнай нарматыўна-прававой базай. Пэрсанальная адказнасьць за стварэньне камітэту ўскладзеная на дзяржсакратара Рады бясьпекі і старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Што тычыцца кіраўніка будучай структуры, гэта, на думку Лукашэнкі, "павінен быць чалавек, які разумее жыцьцё ў краіне і знаёмы са сьледчым працэсам". Ён лічыць, што пры стварэньні новай структуры павінен быць вывучаны досьвед працы Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША і Сьледчага камітэта Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG