Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 жніўня пасьля цяжкай хваробы ў Менску памёр старшыня Духоўнага ўпраўленьня мусульманаў Рэспублікі Беларусь Ісмаіл Варановіч.

Ісмаіл Варановіч нарадзіўся 22 сьнежня 1931 году ў Клецку ў татарскай сям'і. Пры канцы 1980-х гадоў ён быў адным з ініцыятараў мусульманскага адраджэньня ў Беларусі. У 2002 годзе яго абралі на муфтыя Духоўнага ўпраўленьня мусульманаў Беларусі.

"Мусульмане Беларусі запомняць Ісмаіла Мухарамавіча як добрага і спагадлівага чалавека, шчырага мусульманіна, які заўсёды стараўся дапамагаць людзям", — цытуе паведамленьне ДУМ Беларусі сайт "Іслам у СНД".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG