Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў маўклівых акцый спраўджвае падатковая інспэкцыя


Падаткоўцаў Горадні раптам зацікавіла, на якія сродкі чалавек набываў некалькі гадоў таму аўта ці за якія сродкі прыватызаваў кватэру.

Са слоў спадара Аляксандра, удзельніка гарадзенскіх маўклівых акцыяў, да іх на рынак прыйшлі супрацоўнікі падатковай і зрабілі закупы, а потым аштрафавалі на 20 базавых велічынь за тое, што ім ня выдалі чэк. Хоць, са слоў прадаўца, чэкі яны заўсёды выдаюць на патрабаваньне кліента, бо закупы звычайна не перавышаюць адной базавай велічыні.

Шмат каму зь фізычных асобаў, якія ўдзельнічалі ў маўклівых акцыях, давялося на патрабаваньне падаткоўцаў запаўняць дэклярацыі пра даходы, паказваць дамовы на крэдыты, каб пацьвердзіць законнасьць набыцьця аўта альбо прыватызацыі кватэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG