Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя» заклікае адмовіцца ад «драконаўскага законапраекту»


Прапанова ўраду РБ забараніць амаль любы від пратэсту – гэта яшчэ адзін удар па праве беларускага народу на свабоду сходаў і свабоду слова, заявіла праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя».

Арганізацыя выказала занепакоенасьць прапанаванымі ўрадам РБ папраўкамі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», які сярод іншага прапануе караць за несанкцыянаванае масавае “загадзя вызначанае дзеяньне ці бязьдзеяньне”.

"Мы заклікаем беларускіх дэпутатаў адкінуць гэтыя драконаўскія папраўкі да закону, якія парушаюць міжнародныя стандарты свабоды слова і сходаў", – сказаў Джон Дальгузэн, намесьнік дырэктара рэгіянальнай праграмы ў Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

"Гэтыя папраўкі дэманструюць параною у самым сэрцы рэжыму Лукашэнкі. Яны былі б сьмешныя, калі б схаваныя за імі намеры не былі настолькі злавеснымі," – дадаў ён. "Трэба адмовіцца ад гэтых паправак, а права на мірны пратэст – у любой форме – павінна паважацца ў поўнай меры".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG