Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Золатавалютныя рэзервы Беларусі з 1 студзеньня 2011 году скараціліся на 17,5%


Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $ 4 млрд 150 млн. у міжнародным вызначэнні, – паведаміў на паседжаньні ўраду ў аўторак першы намеснік кіраўніка Нацбанку Юры Алымаў.

Ён таксама ўдакладніў, што ў красавіку-ліпені ЗВР выраслі на $ 388 млн.

"800 мільёнаў даляраў Антыкрызіснага фонду былі накіраваныя на ажыццяўленьне плацяжоў па зьнешніх даўгах ўраду і выкананьне абавязаньняў Нацыянальнага банку", – удакладніў Ю. Алымаў.

Як паведамлялася, на 1 ліпені 2011 ЗВР складалі $ 4150,9 млн., а на 1 студзеня 2011 году – $ 5030,7 млн.

За сем месяцаў 2011 году ЗВР зьмешыліся на 17,5%, практычна не зьмяніўшыся за ліпень.
XS
SM
MD
LG