Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя цэны на платную адукацыю ў ВНУ


Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла кошт платнага навучаньня. У розных ВНУ кошты для першага курсу адрозьніваюцца фактычна ўдвая.

Кошт навучаньня для першакурсьнікаў стацыянару складае ад 4 млн. рублёў у Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце да 7 млн. 484 тыс. рублёў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Калі казаць пра вядучыя ВНУ краіны, то ў БДУ кошт платнага навучаньня для першакурсьнікаў вызначаны ў памеры ад 5 млн. 385 тыс. рублёў да 7 млн. 484 тыс. рублёў, БНТУ - ад 6 млн. 186 тыс. рублёў да 6 млн. 428 тыс. рублёў, - паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленьні сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Міністэрства адукацыі.

У некаторых ВНУ цана на навучаньне ўстаноўлена аднолькавая для ўсіх факультэтаў і спэцыяльнасьцяў. Напрыклад, у БДТУ - 6 млн. 626 тыс. рублёў, МДЛУ - 5 млн. 12 тыс. рублёў, Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце - 4 млн. 450 тыс. рублёў. У БДУІР мінімальная і максымальная цэны адрозьніваюцца на 600 тыс. - ад 5 млн. 400 тыс. рублёў да 6 млн. рублёў, у БДЭУ розьніца складае менш за 200 тыс. - ад 4 млн. 830 тыс. рублёў да 5 млн. 27 тыс. рублёў.

Па аплаце за 2-5-я курсы ВНУ, падпарадкаваныя Міністэрству адукацыі, падвысілі кошты ня больш чым на 20%.

Узровень цаны ў канкрэтным ВНУ залежыць ад структуры выдаткаў на платнае навучаньне, якая склалася: ад спэцыяльнасьці, кваліфікацыі, стажу работы выкладчыкаў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Прыватныя ўстановы адукацыі фарміруюць кошт на платнае навучаньне самастойна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG