Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Большасьць беларусаў супраць аб'яднаньня з Расеяй


Як сьведчаць сацыёлягі, вось ужо некалькі гадоў колькасьць беларусаў, якія выступаюць супраць аб'яднаньня з Расеяй, істотна перавышае колькасьць тых, хто выступае "за".

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, зарэгістраваны ў Літве, правёў у чэрвені чарговае агульнанацыянальнае дасьледаваньне беларускай грамадзкай думкі. У адказ на пытаньне "Калі б сёньня праходзіў рэфэрэндум аб аб'яднаньні Беларусі і Расеі, як бы вы прагаласавалі?" 31,4 працэнты адказалі "за", 47, 8 супраць.

Паводле чэрвеньскага апытаньне НІСЭПД, 45 працэнтаў рэспандэнтаў станоўча адказалі на пытаньне "Калі б зараз у Беларусі праводзіўся рэфэрэндум з пытаньнем, ці ўступаць Беларусі ў Эўразьвяз, якім бы быў ваш выбар?" 32 працэнты выступілі супраць уступленьня ў Эўразьвяз.
На пытаньне "Калі б давялося выбіраць паміж аб'яднаньнем з Расеяй і ўступленьнем у Эўразьвяз, што б вы выбралі?" , 35.3 выбралі аб'яднаньне з Расеяй, 44, 5 – уступленьне ў Эўразьвяз.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG