Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жніўні абяцаюць сур'ёзныя рашэньні па валютнай палітыцы


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка правядзе нараду з урадам і Нацбанкам, на якой будуць прынятыя сур'ёзныя рашэньні па валютнай і эканамічнай палітыцы
Аляксандар Лукашэнка 1 жніўня прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча.


Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, "падчас сустрэчы абмяркоўвалася прызначаная на другую палову жніўня нарада з удзелам урада і праўленьня Нацыянальнага банка, дзе будуць разгледжаныя пытаньні функцыянаваньня эканомікі ў цяперашніх умовах і прынятыя сур'ёзныя рашэньні па сёлетняй валютнай і эканамічнай палітыцы, а таксама вызначаныя задачы на 2012 год". "Плянуецца выйсьці на прынцыповыя рашэньні, якія ў многім вызначаць эканамічную стратэгію беларускай дзяржавы, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Другое пытаньне, на якім была завострана ўвага прэм'ера, тычылася даходаў насельніцтва і інфляцыі. "Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсьліў, што ў цяперашняй сытуацыі неабходна прымаць дзейсныя меры для таго, каб манапалісты паводзілі сябе карэктна і не ускладнялі эканамічнае становішча, — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы. — У гэтай сытуацыі павінны быць выкананыя сацыяльныя гарантыі для насельніцтва, асабліва найбольш уразьлівых сацыяльных катэгорый, найперш маламаёмных людзей, сем'яў з дзецьмі".

Кіраўніку дзяржавы паведамлена таксама аб выкананьні ўрадам даручэньняў па выдзяленьні грамадзянам зямельных участкаў для індывідуальнай жылой забудовы. У сувязі з гэтым Лукашэнка зрабіў шэраг сур'ёзных заўваг па дапрацоўцы прадстаўленых матэрыялаў. У прыватнасьці, на яго думку, ёсьць яшчэ дастаткова шмат тэрыторый, у тым ліку і вакол Менску, якія неэфэктыўна выкарыстоўвацца як для патрэб прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, гэтак і індывідуальнай жылой забудовы, прытым што гэтыя землі карыстаюцца вялікім попытам. Гэта тычыцца ня толькі зямель паблізу ад сталіцы, а ў цэлым тэрыторыі усёй краіны. Кіраўнік дзяржавы даручыў, каб працу па навядзеньні належнага парадку ў гэтай сфэры узначалілі старшыні райвыканкамаў. Лукашэнка падкрэсьліў, што "ў гэтым пытаньні не павінна быць ніякай спэкуляцыі".

У цэлым па краіне ужо вызначаныя 57 тысяч зямельных участкаў, якія могуць быць прадстаўленыя грамадзянам для індывідуальнага жыльлёвага будаўніцтва, у тым ліку тым, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў. Урад распрацаваў умовы прадстаўленьня зямельных участкаў і прапанаваў градацыю кошту ў залежнасьці ад даходаў ахвотнага набыць участак. Так, для шматдзетных сем'яў прапаноўваецца выдзяляць зямлю бясплатна, у тым ліку нават у прыгарадах буйных гарадоў, маючым патрэбу — за 20% кадастравага кошту ў прыватную уласнасьць або атрымліваць у спадчыну ў пажыцьцёвае валоданьне, для тых жа, хто мае ва ўласнасьці жыльлё і хацеў бы пабудаваць індывідуальны жылы дом, — па поўным кадастравым кошце. Апрача таго, агавораныя пытаньні, зьвязаныя з разьвіцьцём інжынэрнай інфраструктуры гэтых тэрыторый, паведамляе прэс-служба.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG