Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баранавічах забаранілі пікет у падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда

  • БелаПАН

Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід

У Баранавічах забаранілі правядзеньне пікету ў падтрымку Мікіты Ліхавіда, прыгаворанага да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у акцыі ў Менску 19 сьнежня.

Як паведаміў заяўнік акцыі — кіраўнік Баранавіцкага гарадзкога аддзяленьня руху "За Свабоду" Віктар Сырыца, пікетаваньне намячалася правесьці 4 жніўня з 18.00 да 20.00 у старым парку на вуліцы Камсамольскай. Плянавалася, што ў акцыі возьмуць удзел прыкладна 10 чалавек.

Мэта пікетаваньня — праінфармаваць жыхароў гораду аб лёсе Ліхавіда і выказаць салідарнасьць з ім.

Пікетчыкі плянавалі выйсьці на акцыю з партрэтамі Ліхавіда і распаўсюджваць прысьвечаны яму спэцыяльны выпуск бюлетэня руху "За Свабоду".

"У пікетаваньні адмоўлена на той падставе, што я нібыта парушыў рашэньне Баранавіцкага гарвыканкама ў частцы месца правядзеньня акцыі, — сказаў Сырыца. — Але я падаў заяўку аб правядзеньні акцыі ў
Я не разумею, што я парушыў, таму маю намер зьвярнуцца ў гарвыканкам па тлумачэньне.

старым парку. Гэта менавіта тое месца, якое вызначана ўладай для такіх мерапрыемстваў. Другая прычына — нібыта я парушыў артыкул 5 Закона "Аб масавых мерапрыемствах". Усё, што ён прадугледжвае, я выканаў. У прыватнасьці, указаў усе зьвесткі пра сябе, мэту пікетаваньня, колькасьць удзельнікаў. Я не разумею, што я парушыў, таму маю намер зьвярнуцца ў гарвыканкам па тлумачэньне".

Як зазначыў Сырыца, пасьля разьмяшчэньня ў мясцовых незалежных СМІ інфармацыі аб магчымым пікеце пяцёра жыхароў Баранавічаў ужо ўзялі ў яго адрас калёніі, у якой адбывае пакараньне Мікіта Ліхавід, каб адправіць яму лісты падтрымкі. "Я ўпэўнены, калі б пікет дазволілі, то такіх людзей было б значна больш", — заявіў Сырыца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG